-
Заданне Bank Account (Exercism) на F#
Я заўсёды цікавіўся функцыянальным праграмаваннем. Першы раз я пазнаёміўся з ім ва ўніверсітэце, калі ў адным з апошніх семестраў нам чыталі базавы, але ж разам з тым даволі заблытаны курс. Тэарэтычная частка не мела амаль ніякага дачынення да тэмы і прайшла амаль цалкам міма, а вось на практыцы малады і таленавіты выкладчык пазнаёміў нас з мовай Clojure. Не магу сказаць, што пад канец семестру я добра валодаў прадметнай базай, але ж нейкае пачатковае разуменне меў.
Чытаць далей…